Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Тэрмінова! Моўнае даследаванне ў Беларусі

2019.07.09 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар. Ілюстрацыя: Воля Кузьміч, Generation.by

Да Беларускага ПЭН-цэнтра звярнуўся амерыканскі сацыялінгвіст і выкладчык Бостанскага каледжа (ЗША) Курт Вулхайзер. Ён праводзіць моўнае даследаванне ў Беларусі і запрашае Вас паўдзельнічаць. Калі Вы ведаеце, каму яшчэ можа быць цікавая гэтая інфармацыя, падзяліцеся ёю, калі ласка.

Ніжэй пісьмо Курта Вулхайзера:

"Дарагія сябры!

Звяртаецца да вас выкладчык Бостанскага каледжа (ЗША) Курт Вулхайзер. Я сацыялінгвіст, зараз працягваю праект, які я пачаў у 2013 годзе - даследаванне "моўных аўтабіяграфій" і моўнага ўзусу беларускамоўнай моладзі. Я запрашаю жыхароў Мінска, Гомеля, Магілёва і Віцебска ўзростам ад 18 да 28 гадоў (прадстаўнікоў «пакалення незалежнасці») прыняць удзел у гэтым даследаванні. Мяне цікавяць як "новыя беларускамоўныя" (то бок тыя, хто выхоўваўся ў гарадскіх рускамоўных сем'ях, але свядома перайшлі на беларускую мову як галоўны сродак зносін), так і асобы, якія выраслі ў гарадскіх або вясковых беларускамоўных сем'ях і пастаянна гавораць па-беларуску (і/або на гаворцы) з ранняга дзяцінства.

Калі вы вырашыце прыняць удзел у гэтым даследаванні, вам будзе прапанавана далучыцца да фокус-групы з 6-8 чалавек узростам ад 18 да 28 гадоў для абмеркавання розных пытанняў, якія тычацца вашага вопыту як беларускамоўнага чалавека ў сучаснай Беларусі (будуць асобныя фокус-групы для "новых белрускамоўных" і беларускамоўных з дзяцінства). Групавыя інтэрв'ю будуць запісвацца, але будуць прыняты меры для забеспячэння прыватнасці вашых адказаў. 

Планую правoдзіць інтерв'ю ў чатырох найбуйнейшых гарадах Беларусі: у Мінску  ... 10-га ліпеня (18.30-20.30), у Гомелі 15-га і 16-ага, у Магілёве 19-га і 20-га, і ў Віцебску 22-га і 23-га ліпеня. 

Удзельнікаў групавых інтэрв'ю таксама запрашаю прыняць удзел у апытанні, якое будзе правoдзіцца праз электронную пошту ў верасні гэтага года. Матэрыялы інтэрв'ю разам з дадзенымі з апытання будуць выкарыстаны для навуковых прац і артыкулаў у галіне сацыялінгвістыкі.

Калі вы жадаеце прыняць удзел у гэтым даследаванні, калі ласка, напішыце мне па адрасе: woolhise@bc.edu.

З нецярпеннем чакаю на ваш адказ!

З павагай,

Курт Вулхайзер"


← вярнуцца ў навіны