Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У Магілёве плануецца павялічыць колькасць беларускіх груп і класаў у дзіцячых садках і школах, але толькі калі будуць заявы ад бацькоў

2019.07.05 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар. Крыніца nv-online.info.

Паводле сайта mogilevnews.by у Магілёве плануецца павялічыць колькасць беларускіх груп і класаў у дзіцячых садках і школах. Праўда, толькі калі будзе запыт - наяўнасць адпаведнай заявы. Такая інфармацыя атрымана ад Упраўлення па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.

На дадзены момант у 2019/2020 навучальным годзе плануецца набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групы з беларускай мовай навучання на базе трох яслей-садкоў:  №37, №79 і №117. Групы будуць створаны пры наяўнасці заяў ад бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў дзяцей. Таксама працягне работу група ў  Яслях-садку №7. 
 
Пытанні па навучанні і выхаванні дзяцей у гэтых групах бацькі могуць задаваць па тэлефонах: 74-48-67, 23-08-85 (Яслі-сад №37);  42-71-55, 42-71-54 (Яслі-сад №79);  33-09-10 (Яслі-сад №117).
 
У 2019/2020 навучальным годзе будзе ісці набор у першы клас з беларускай мовай навучання на базе СШ №1 і СШ №34. Таксама працягне работу трэці клас з беларускай мовай навучання ў СШ № 1, другі і чацвёрты класы з беларускай мовай навучання ў СШ №34.
 
Пытанні па навучанні дзяцей у гэтых класах бацькі могуць задаваць па тэлефонах: 24-18-64, 24-43-66, 24-95-75 (СШ №1); 24-52-29, 24-50-15, 24-52-61 (СШ №34).

Паводле mogilevnews.by


← вярнуцца ў навіны