Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Шыкоўныя кніжныя навінкі для дзяцей

2019.07.04 0

Выдавецтва "Папуры" выдала некалькі вельмі якасных кніжак для дзетак ад 0+ у серыі "Хвілінкі-цікавінкі": "Лічым да пяці", "Жывёлы ў лесе", "Жывёлы на ферме", "Еду, плаваю, лячу".

Старонкі кніжак з тоўстага кардону, прычым многія з іх маюць рухомыя элементы. Аўтар кніг Васіль Федзіенка. На беларускую пераклала Т. І. Папова. На жаль, кожная кніга каштуе больш за 30 рублёў, але, ўлічваючы якасць і ўнікальнасць выдання сярод падобных кніг на беларускай мове, кошт даволі адэкватны.

Таксама сярод прыемных кніжных навінак для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту вылучаецца кніга-перакрутка Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Вухуцік. Васільвася" (выдавецкі дом "Звязда"). Кніга цікавая тым, што мае 2 гісторыі, надрукаваныя з 2-х бакоў (каб прачытаць іншую гісторыю, кнігу трэба перагарнуць). Пасярэдзіне кнігі чытачоў чакае "Вандрульня" (вандроўка і гульня).

Інфармацыю падрыхтавала Юлія Бажок


← вярнуцца ў навіны