Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Архітэктура старадаўняга Берасця будзе адноўлена ў AR-праграме. Працягваецца збор сродкаў (абноўлена)

2019.08.27 0

Паводле Нашай нівы стваральнікі мабільнай праграмы reBrest — гіда па страчанай архітэктурнай спадчыне Брэста, абвясцілі збор сродкаў на фінальны этап распрацоўкі (на краўдфандзінгавай платформе molamola.by), у выніку якога з'явяцца дадатковыя аб'екты, тэкставыя і аўдыё маршруты і іншыя карысныя функцыі. Базавая дэманстрацыйныя версія неўзабаве з'явіцца на платформах android i ios. Пакуль што ў ёй даступны прагляд толькі аднаго аб'екта — храма Бернардынскага жаночага кляштара. А таксама ёсць магчымасць знайсці яго на месцы і зрабіць фота/відэа аб'екта.

Сабраць плануецца 2250 рублёў, пакуль сабрана 605.

Прадзюсар праекта Віктар Клімус кажа, што гэта падарунак гораду да 1000-годдзя, найперш нам і ад нас саміх. І разлічвае на дапамогу, не толькі фінансавую, ад усіх, хто не абыякавы да культурнай спадчыны Брэста.

Даведацца пра праект падрабязней і дапамагчы яму ажыццявіцца можна на старонках у сацыяльных сетках:

https://vk.com/rebrest_ar 

https://www.facebook.com/reBrest.AR

Відэа прэзентацыя ТУТ.

 


← вярнуцца ў навіны