Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Археалагічная экспедыцыя запрашае валанцёраў (абноўлена)

2019.07.09 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: arxeolagi.by

У археалагічнай экспедыцыі, якая праводзіцца пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Наваградскім раёне, штогод арганізуецца валанцёрская група моладзі і падлеткаў. У 2019 годзе група будзе дзейнічаць з 13 па 28 ліпеня.

Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў/к і навучэнцаў, якім цікава правесці 15 дзён у добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця і займацца карыснай працай. Валанторы будуць працаваць па 4 – 6 гадзінаў у дзень. У вольны час праводзяцца лекцыі, літаратурныя сустрэчы ды экскурсіі. З удзельнікамі школьнага ўзросту працуюць дасведчаныя педагогі.

Даведкі і запіс праз эл. адрас: ekspiedycyja.lauryshava@gmail.com

Крыніца: belngo.info


← вярнуцца ў навіны