Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2018.12.24 0
Тры беларускамоўныя сям’і – Мудрачэнкі, Касьцюкевічы і Бойкі, доўга спрабавалі аддаць дзетак у беларускамоўную групку. Паасобку. Усе варыянты такіх групак на практыцы аказваліся фармальна-беларускамоўнымі. Сем'і распачалі краўд-кампанію ў падтрымку ідэі баланса моваў у садках. Трэба закупіць кнігі і абсталяванне, каб замацаваць уласны поспех і сабраць зацікаўленых бацькоў на Стратэгічны форум, каб дапамагчы спланаваць беларускамоўнае навучанне дзетак.
Напрыканцы лета 2018 года яны сабраліся у адной фармальна-беларускамоўнай групцы 403 садка, што ў Серабранцы. Туды ходзіць 22 дзіцёнкі. Наяўнасць трох сем’яў змяніла падыход выхавацеляў і загадчыцы. Цяпер на беларускай мове адбываецца амаль 50% адукацыйнага працэсу і камунікацыі ў групцы. Практыка – адна выхавацелька цалкам размаўляе на беларускай мове, на занятках абедзве выхавацелькі ўсе новыя словы і паняцці агучваюць на адной мове і адразу перакладаюць на іншую.
Такі расклад аказаўся прыймальным для бацькоў і пазітыўна адбіўся на ўсіх дзецях. Цалкам беларускамоўная Ядзвіга Мудрачэнка пачала лепей разумець і камунікаваць з раней цалкам рускамоўнымі дзеткамі. Апошнія пачалі разумець сваіх беларускамоўных “аднагрупнікаў” у любой сітуацыі.
Зараз, за тры месяцы такой практыкі, дзеткі развіваюцца ў абедзьвюх мовах. Пры жаданні пераходзяць на беларускую ці прыгадваюць як гэта можна сказаць па-руску. Атрыманы досвед пераконвае, што баланс беларускай мовы і рускай, з’яўляецца самым натуральным рашэннем для ўсёй дашкольнай адукацыі Беларусі.
Нашыя дзеткі будуць упэўнена камунікаваць з любым іншым беларусам. А развіццё ў дзьвюх мовах з самага дзяцінства вельмі пазітыўна адаб’ецца на шырыні светапогляду і крэатыўнасці мыслення. А гэта самыя каштоўныя навыкі для чалавека ў 21 стагоддзі.
Яўген Бойка – лідар ініцыятывы
+375 44 735-75-71 (viber)
Крыніцы: ulej.by і by.odb-office.eu