Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшла прэзентацыя новага сайта газеты "Наша слова" nslowa.by

2018.10.12 1

У чацвер, 11 кастрычніка, у офісе ТБМ адбылася прэзентацыя новага сайта газеты "Наша словаnslowa.by. Рэдактар газеты і сайта Станіслаў Суднік распавёў пра накіраванасць праекта, пра перспектыву пераходу толькі на электроннае выданне ў будучыні, тэматыку і развіццё, фактычна, новага навінавага партала.

Цікава, што і вольную назву сайта таксама было няпроста абраць, выратавала, як распавёў сп. Станіслаў, менавіта напісанне праз w. Сайт напаўняецца штодня і мае шырокі тэматычны партфель. Дарэчы, цяпер "Наша слова" мае ўжо 2 сайты. Першы naszaslowa.byтаксама актыўны і напаўняецца, але больш накіраваны менавіта на тую аўдыторыю, якая прывыкла да друкаванага фармата. Новы больш разгалінаваны і тэматычна шырэйшы.

Каментары

Госць 2018-10-14 13:46:24

Так і не зразумеў, у чым сэнс існавання двух сайтаў адной невялікай газеты.


← вярнуцца ў навіны