Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адбылася сустрэча з Андрэем Дынько ў межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча (здымкі)

2018.10.03 0

У панядзелак, 1 кастрычніка, у межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча прайшла сустрэча з рэдактарам новага часопіса "Наша гісторыя" Андрэем Дынько (галоўны рэдактар тыднёвіка "Наша Ніва", адзін з рэдактараў часопіса "Arche"). На сустрэчы былі прэзентаваныя першыя нумары часопіса "Наша гісторыя", сп. Дынько распавёў пра сваю дзейнасць нямала цікавага і адказаў на пытанні тых, хто завітаўся (сярод слухачоў былі навучэнцы курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча, іх бацькі і ўсе ахвотныя).

Таксама нагадваем, што набор на асноўныя курсы па прадметах гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы яшчэ працягваецца, больш інфармацыі тут.

Хутка будзе прэзентаваны абноўлены сайт універсітэта і будуць абвешчаны новыя сустрэчы з вядомымі асобамі ў межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча. Сачыце за навінамі і завітвайце на нашыя мерапрыемствы!


← вярнуцца ў навіны