Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На ulej.by працягваецца збор сродкаў на друк настольнай гульні для дзетак "Падарожжа па Беларусі" (абноўлена)

2018.09.07 0

Стварыла праект Наталля Галко, якая піша пра гульню для дзяцей наступнае: "складаецца з 46 картак. Машыніст-смоўжык падрыхтаваў для дзетак цікавыя заданні. Падчас падарожжа на цягнічку яны пазнаёмяцца з новымі словамі на роднай мове, запомняць усё самае цікавае, чым адметная наша краіна, і даведаюцца аб славутых земляках. Акрамя гэтага, гульня дапаможа навучыцца падбіраць абагульняючыя словы і ўдасканаліць навыкі чытання."

Аўтарка абяцае, што "гульня павялічыць цікавасць дзяцей да роднай мовы, дапаможа ў яе вывучэнні, а таксама – дасць магчымасць усім жадаючым бавіць вольны час па-беларуску."

На праект патрабуецца сабраць 3 875 BYN, усяго сабрана 14% ад гэтай сумы (падтрымала 35 чалавек), а да канца кампаніі па зборы сродкаў засталося 9 дзён. На жаль, калі ўся сума не будзе сабрана, то грошы будуць вернутыя ахвярадаўцам, а стваральнікам праекта прыйдзецца пачынаць усё спачатку. То падтрымліваем!


← вярнуцца ў навіны