Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

27 ліпеня - знакавая дата ў гістарычным календары нашай краіны

2018.07.27 0

У гэты дзень 27 ліпеня 1990 г.  Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносінах. Больш чым праз год, 25 жніўня 1991 г., Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года. Фактычна гэтыя падзеі і паслужылі пачаткам атрымання сапраўднай незалежнасці.

Гэтую гістарычную дату (27 ліпеня) адзначалі з 1992 па1995 г. На svaboda.org выкладзена відэа, на якім бачна, як у 27 ліпеня 1994 года кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка разам з чыноўнікамі, мітрапалітам і ветэранамі ўскладалі кветкі да помніка Перамогі.


← вярнуцца ў навіны