Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У сеціве з'явілася база дадзеных па драўлянай спадчыне Беларусі

2018.07.18 0

 Выява з сайта drewa.by.

Сайт "Драўляная спадчына Беларусі" створаны пры супрацоўніцтве з Веткаўскім музеям стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава vetka.museum.by

Сяргей Ляпін -архітэктар і  аўтар праекта, ,Аляксей Чаранкевіч -  дызайнер, Дзяніс Дзянісаў - распрацоўшчык.

Сам сп. Ляпін сайту tut.by распавёў, што "З кожным годам у Беларусі драўляных гістарычных будынкаў застаецца ўсё менш і менш. Дзесьці гаспадары збілі дэкор і вырашылі абшыць дом сайдынгам, у другім месцы сельсавет закапаў закінуты прыгожы будынак. А ў Гомелі гістарычныя драўляныя гарадскія сядзібы зносяцца яшчэ і пад шматпавярховікі. І сёння з гэтым наўрад ці штосьці можна зрабіць... Таму і ўзнікла ідэя стварыць інструмент, з дапамогай якога было б вельмі зручна захоўваць фотаздымкі драўляных дамоў. Гэты матэрыял спатрэбіцца для даследчыкаў драўлянай архітэктуры, а таксама можа быць карысным для аднаўлення найбольш цікавых будынкаў."


← вярнуцца ў навіны