Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На збор сродкаў на дзейнасць ТБМ на ulej.by засталося менш за 2 тыдні (абноўлена)

2018.07.06 0

ТБМ працягвае збор сродкаў на бягучую дзейнасць і на рамонт офіса праз ulej.by (https://ulej.by/project?id=718768).

Да канца кампаніі засталося 13 дзён. Усяго плануецца сабраць 3000 рублёў, за 13 дзён сабрана ўжо 87% ад першапачаткова запланаванай сумы (гэта 2612 рублёў). Падтрымала арганізацыю праз платформу 42 чалавекі (сярод якіх і заснавальнік tut.by Юрый Зісер, МТГ "RэZэрвацыЯ"група перакладчыкаў, мэтай якіх з'яўляецца стварэнне якасных беларускіх лакалізацый камп'ютарных гульняў і многія іншыя, імёны якіх яшчэ будуць выстаўленыя на сайце). ТБМ выказвае падзяку ўсім, хто падтрымлівае справай і фінансава. Разам адолеем усё!


← вярнуцца ў навіны