Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Універсітэт імя Ніла Гілевіча працягвае прыём рэзюме ад выкладчыкаў (абноўлена)

2018.07.20 0

Нагадваем, што яшчэ можна далучыцца да працы першага беларускамоўнага ўніверсітэта краіны. Варта паспяшацца, бо сёння ўжо абвешчаны набор на курсы.

Даслаць сваё рэзюме можна на адрас універсітэта nhuniversitet@gmail.com ці адрас ТБМ siadziba@gmail.com (з пазнакай "Рэзюме"). Вашае рэзюме будзе перадусім разгледжанае, затым можа быць праведзена сумоўе.

Пакуль універсітэт толькі шукае памяшканне для заняткаў, праходзіць многа адміністратыўных працэдур і шукае сродкі, але далучыцца да працы валанцёрам можна ўжо цяпер (любыя прапановы па супрацы таксама дасылайце на вышэйазначаныя адрасы).

Сайт універсітэта знаходзіцца ў стадыі напаўнення, але ўжо даступны па адрасе nhu.by


← вярнуцца ў навіны