Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Апошні дзень, каб падтрымаць кампанію па зборы сродкаў на друк нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку!

2017.09.01 0

 Гутарыла з Кірылам Стаселькам Юлія Бажок.

Ю. Б. - Кірыл, распавядзі, калі ласка, як і ў каго нарадзілася такая ідэя, чаму менавіта нататнікі, а не, напрыклад, паштоўкі?

К. С. - Я з'яўляюся аўтарам ідэі. З'яўляюся аматарам добрай канцылярыі ды вельмі люблю занатоўваць розныя рэчы ў сваіх нататніках. Але ў Беларусі добрую канцылярыю знайсці не вельмі проста, а добрыя беларускія нататнікі з нацыянальнымі матывамі - амаль немагчыма. Таму я вырашыў, што трэба распрацаваць цікавы, прыгожы, прывабны прадукт, якім маглі б карыстацца такія ж аматары прыгожых рэчаў. А 500-годзе беларускага кнігадруку - значная падзея, якую можна было б адзначыць падобным чынам, праз серыю нататнікаў.

Ю. Б. - А хто маляваў арт і колькі чалавек у камандзе праекта?

К. С. - Яшчэ адзін чалавек з маёй каманды, які займаўся графічнай часткай, візуалізацыяй маіх ідэяў - гэта Юры Козак. Гэта вельмі файны спецыяліст, з якім мы даўно супрацоўнічаем і па шмат яхіх іншых праектах.

Ю. Б. - На нататніках не толькі выявы пісьменнікаў, але пададзеныя і іх цікавыя цытаты. Хто абіраў цытыты і чаму абраныя менавіта гэтыя цытаты?

К. С. - Ідэя была ў тым, каб зрабіць нататнікі ў матывацыйным стыле. Не хацелася "грузіць" людзей зноў нейкімі праблемамі, стогнамі "як усё дрэнна", я хацеў, каб у людзей з'яўляліся выключна станоўчыя эмоцыі, а мо і натхненне. Таму абіраў тыя цытаты, якія былі кароткія, матывацыйныя і не выбіваліся з канцэпцыі.

Ю. Б. - Добра, а чаму абраныя менавіта гэтыя асобы (Францыск Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч)?

К. С. - Па-першае, абраныя постаці належаць да розных стагоддзяў і пэўным чынам адлюстроўваюць той ці іншы перыяд з гісторыі беларускай кнігі і літаратуры. Па-другое, хочацца зацікавіць беларушчынай больш шырокае кола, а дзеля гэтага, у дадзеным выпадку, трэба было для пачатку звярнуцца да асобаў, якія вядомыя для шырокага кола. То бок, каб зачапіць іх, звярнуць увагу, а ўжо пасля гэтага можна пераходзіць да менш знакамітых асоб.

Ю. Б. - Значыць, ёсць верагоднасць працягу кампаніі з новымі нататнікамі і новымі постацямі? Ці будуць, у такім выпадку, на нататніках славутыя жанчыны?

К. С. - Мы вырашылі "абкатаць" дадзеную ідэю на найбольш вядомых беларускіх аўтарах, каб нават тым, хто не цікавіўся дагэтуль беларускай літаратурай, былі вядомыя славутыя імёны. Мы абапіраліся, у прыватнасці, на вынікі даследванняў і, на жаль, у топе найбольш вядомых ці аўтарытэтных аўтараў першыя радкі займаюць як правіла мужчыны. Але ў далейшым мы б хацелі звярнуцца і да пісьменніц.


← вярнуцца ў навіны