Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Алег Трусаў пра новую рускамоўную праграму "Белсата": Гэта скончыцца тым, што "Белсат" знікне

2017.05.31 1

Алег Трусаў, які з'яўляецца сябрам назіральнай рады "Белсата", сказаў карэспандэнту Свабоды, што ён катэгарычна супраць таго, што канал хоча запусціць новую штодзённую рускамоўную праграму "Вот так".

(Далей перадрук з сайта Радыё Свабода, правапіс пакідаем без зменаў).

— Я да гэтага стаўлюся адмоўна, і я пра гэта ня раз казаў кіраўніцтву «Белсату». Гэтая ідэя гучыць ужо некалькі гадоў, я на ўсіх пасяджэньнях выступаю супраць. Бо «Белсат» стваралі як беларускамоўную тэлевізію. Тым больш што руская мова там і так гучыць. І шмат. Там жа інтэрвію людзі даюць на любой мове. І ў перадачах бяруць удзел рускамоўныя, так што рускамоўных там, як удзельнікаў на «Белсаце», больш паловы і так. Я катэгарычна супраць і ня раз на радзе пра гэта казаў. Дарэчы, рада ўжо даўно не зьбіралася. Мабыць, таму яе і не зьбіраюць, таму робяць, што хочуць.

— Да чаго можа прывесьці зьяўленьне расейскамоўнай праграмы на «Белсаце»?

— Фінансавых праблемаў гэта не вырашыць. Наадварот, адверне беларускіх патрыётаў і ў выніку «Белсат» закрыюць. Гэта скончыцца тым, што «Белсат» зьнікне.

Каментары

Госць 2017-06-03 13:01:38

А вдруг последний абзац - заключение- окажется ошибочным (как и это моё мнение): пропагандировать целесообразность и возможность белорусам разговаривать на своем языке можно и нужно НА ЛЮБОМ ЯЗЫКЕ! (Как бывший воинствующий атеист считаю что не зря сказано, что слово Бога может звучать на разных языках. не обязательно только на старославянском - церковном). Перад тым, як калicьцi звярнуўся ў аргкамiтэт БНФ "Адраджэнне", пчуў ад слухачоў групы КПК па мiкрапрацэсарам такую думку: -Цiкава, як гэта магло ўзбрыйсцi ў галаву! Баранiць родную мову не на беларускай мове? Никогда не был приверженцем категоричной двоичной логики: ДА/НЕТ/третьего не дано. З павагай да неабыякавых М. iнфолiякрат


← вярнуцца ў навіны