Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Папулярную кнігу А. Трусава "Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V-XV стст." можна будзе прачытаць у газеце "Наша слова" цягам першага квартала 2017 г. (абноўлена)

2017.01.14 4

У сувязі з тым, што ў ТБМ звяртаюцца многія грамадзяне Беларусі і замежжа з просьбай набыць вышэйзгаданую кнігу, Рада ТБМ на сваім пасяджэнні 27 лістапада звярнулася да сп. Станіслава Судніка з прапановай пачаць друкаваць са студзеня 2017 г. папулярны падручнік А.Трусава "Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V-XV стст."

Таму ўсе жадаючыя азнаёміцца з гэтай кнігай могуць выпісаць на наступны год газету "Наша слова", кошт якой на паўгода складае ўсяго 7 руб. 44 кап. (падпісны індэкс 63865).

Таксама новы наклад кнігі будзе даступны з 16 студзеня ў офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) па буднях з 15:00 па 19:00.

Набыць падручнік можна будзе ў "Акадэмкнізе" (ст. м. Акадэмія навук) з 16 студзеня 2017 г., кошт кнігі складзе прыблізна 21,50 BYN.

Каментары

Госць 2016-12-02 14:17:20

Падручнік у газеце? Не, дзякуй.

Госць 2016-12-02 18:08:47

Цікава, падручнік жа складаецца з артыкулаў па сутнасці. Таму ідэя з друкам у газеце вельмі харошая. Кожны нумар будзе тэматычным. Малойцы!

Госць 2016-12-22 20:52:48

Не дзякуй. Лепш скажыце дзе кнігу набыць?

Госць 2016-12-27 00:00:00

Кнігу са студзеня можна будзе набыць у "Акадэмкнізе", кошт кнігі складзе прыблізна 21,50 BYN.


← вярнуцца ў навіны