Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Міхась Скобла запрашае на творчую сустрэчу

2016.11.24 0

 Выява з сайта lit-bel.org.

У пятніцу 25 лістапада а 18-й гадзіне ў будынку Літаратурнага музея Максіма  Багдановіча адбудзецца творчая вечарына паэта, эсэіста і перакладчыка Міхася Скоблы. Падчас вечарыны будуць прэзентаваныя яго новыя кнігі “Камізэлька для месяца” (вершы і пераклады) і “Саркафагі страху” (эсэ). Мерапрыемствам апякуецца Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул.М.Багдановіча, 7а).
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

 


← вярнуцца ў навіны