Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Алег Трусаў, які зацвярджаў ранейшы лагатып Белавіі, не ўхваляе новы

2016.08.07 0

  Выява мае ілюстрацыйны характар.

Алег Трусаў, які зацвярджаў ранейшы лагатып Белавіі, калі быў старшынём Камісіі па забеспячэнню адзінай палітыкі выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, не ўхваляе новы лагатып.

"Не варта мяняць тое, што ўжо прыжылося і стала пазнавальным сімвалам беларускай авіяцыйнай кампаніі Белавія. Тым больш, што дызайн новага лагатыпа мог бы быць выкананы больш прафесійна. Нездарма ж гэтую валошкуў інтэрнэце ўжо сталі называць "цыркуляркай".

Наша ніва ўжо брала ў Алега Трусава каментар пра ранейшы лагатып, у абмеркаванні якога бралі ўдзел дызайнеры, мастакі, прадстаўнікі авіяцыі і іншых дзяржаўных ведамстваў.

Лагатыпам беларускай авіяцыі абралі знак, які ўтварыўся ад бела-чырвона-белага сцяга: чырвоная паласа на ім расшчэпленая на некалькі ліній у выглядзе крыла самалёта.

Сп. Трусаў сцвярджае, што яму было прыемна, што колькі гадоў мінула з рэферэндуму 1995 г., "а беларуская авіяцыя ўсё яшчэ лётала пад бела-чырвона-белым знакам. Гэты сімвал увайшоў у гісторыю авіяцыі назаўжды — яго цяпер ведаюць ва ўсім свеце".

Ранейшы лагатып Новы лагатып

← вярнуцца ў навіны