Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зварот Аляксандра Давідовіча да выбаршчыкаў Грушаўскай акругі № 99 г. Мінска

2016.07.18 0

Паважаныя сябры!

Зараз у нашай краіне адбываецца важны палітычны працэс: падрыхтоўка да выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Ад вынікаў гэтага працэсу залежаць усе аспекты нашага з вамі будучага жыцця: заробкі, наяўнасць працы, лёс нашай культуры і адукацыі, стан медыцыны, адносіны з краінамі свету, мір у нашых хатах і шмат іншага.

Мы ўсе ўдзельнікі гэтага няпростага выбару: як нам жыць далей. Гэты выбар зробіць кожны паўналетні грамадзянін, незалежна ад свайго жадання прымаць ці не прымаць актыўны ўдзел у гэтым працэсе.

Я, Давідовіч Аляксандр Анатольевіч, і мая ініцыятыўная група вырашылі для сябе, што хочам актыўна ўдзельнічаць ў вырашэнні нашага агульнага лёсу і прыняць ўдзел у выбарчай кампаніі па Грушаўскай выбарчай акрузе № 99.

Для таго, каб мяне зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты, неабходна сабраць больш 1000 Вашых подпісаў.

У сваёй праграме я буду прапаноўваць:

  • падтрымку нацыянальнай культуры і мовы;

  • скарачэння колькасці чыноўнікаў;

  • поўную адкрытасць і празрыстасць працы дзяржаўных устаноў;

  • роўныя ўмовы працы прыватнага і дзяржаўнага сектараў эканомікі;

  • даступнасць банкаўскіх крэдытаў для бізнеса і насельніцтва;

  • скарачэння бюракратычнай нагрузкі на насельніцтва з пераходам на больш глыбокае выкарыстанне інтэрнэт тэхналогій;

  • скарачэння выдаткаў на праезд у грамадскім транспарце для пенсіянераў і студэнтаў;

  • рэформу пенсійнай сістэмы з паступовым вяртаннем да выхаду на пенсію мужчын у 60 гадоў і жанчын у 55 гадоў;

і іншыя.

Разам з подпісамі вы можаце ўнесці сваю прапанову для ўключэння ў маю выбарчую праграму ў якасці кандыдата ў дэпутаты, бо мая асноўная праца – прадстаўленне Вашых інтарэсаў.

Подпісы можна будзе паставіць на пікетах, якія будуць арганізаваныя на тэрыторыі выбарчай акругі. Можна таксама паставіць свой подпіс у сяброў ініцыятыўнай групы, якія збіраюць подпісы па кватэрах.

Пытанні і прапановы дасылайце на e-mail: a.a.davidovich@gmail.com.

 


← вярнуцца ў навіны