Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2015.12.31 0
Прапануем азнаёміцца з праведзенай працай Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ у 2015 г.
Арганізавалі першы ў Гомелі рэгулярны гурток беларускай мовы — гурток красамоўства “Лемантар”, у межах якога было праведзена 25 сустрэч.
Распачалі краязнаўчы праект “Пошукі старога Гомеля”, у межах якога ладзілі аднаўленне будынка па вул. Новапалесская, 17 ды стварылі кінастужку-экскурсію па гістарычным цэнтры Гомеля, дзе ў 3-D аднавілі гістарычныя будынкі.
Выступалі з прапановай у Міністэрства Культуры па наданню статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці забудове па вул. Камісарава, падрыхтаваўшы неабходныя дакументы.
Гомельскае ТБМ стварыла мапу “Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны”, з якім атрымалі ўзнагароду фестываля беларускай рэкламы “Аднак!”. На тмы жа фестывалі сябры ТБМ уганарваныя дыпломам за “Беларускую мову ў дзейнасці кафедры тэхнічнага кірунку вышэйшай навучальнай установы”.
У тоеснасці з дзейнасцю ТБМ-Гомель спецыялістамі ГДТУ імя П.В. Сухога за апошнія 2 гады выдадзена 14 навукова-тэхнічных публікацый рознага ўзроўню на беларускай мове, заключана 12 фінансавых дагавораў на беларускай мове.
Развівалі ўнікальныя ў беларускім інтэрнэце супольнасці “Мова дзяцей”(сабралі базу з амаль 2000 чалавек), дзе акумулююцца цікавыя для беларускамоўнага выхавання матэрыялы ды “Смачна есці” — адзіны ў Беларусі праект, які стала займаецца стварэннем кулінарных рэцэптаў на беларускай мове, у межах якога ўжо маецца больш за 800 рэцэптаў, блогі праекта ў сацыяльных сетках у Вконтакте і Facebook чытаюць больш за 4000 члавек.
Адзначалі Дзень Народзінаў Уладзімера Караткевіча, зладзіўшы ў гэты дзень канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.
Яшчэ распачалі праект #дзякуйзамову у межах якога заклікалі гамельчукоў фатаграфаваць прысутнасць беларускай мовы на вуліцах горада ды выкладываць у сацыяльныя сеткі з аднайменным хэштэгам у мэтах падтрымкі прадпрымальнікаў і ўстаноў, якія выкарыстоўваюць беларускую мову.
Апроч таго, рэгулярна падтрымлівалася работа сайта — Гомельскага моладзевага інфармацыйнага рэсурсу Kli4nik.info.