Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Мастацтва бачыць болей: 32 акцэнты беларускай мовы

2015.02.21 0

Кампанія Gurtam мае даволі шырокую дылерскую сетку: сёння геаграфія партнёраў кампаніі налічвае 90 краін, і адносіны з iмi не зводзяцца да халоднага дзелавога камунікавання. Мы сябруем з нашымі партнёрамі, рэгулярна сустракаемся на імпрэзах за мяжой і запрашаем у госці ў Мінск.

Калі нашы партнёры наведваюцца ў Беларусь, яны часта пытаюцца пра беларускую мову і культуру нашай краіны. Ні для каго не сакрэт, што ў Беларусі суіснуюць дзве афіцыйныя мовы: руская і беларуская. На рускай размаўляе падаўляючая колькасць людзей. А беларускую мову можно пачуць усе радзей і радзей.

І з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага), у нас паўстала ідэя: як пазнаёміць нашых замежных сяброў з роднай для беларусаў мовай. Мы выбралі самы прыгожы, на наш погляд, беларускі верш «Дзе мой край» Уладзіміра Караткевіча і папрасілі нашых партнераў прачытаць яго на відэакамеру. Мы загадзя падзялілі верш на радкі, транслітаравалі, раставілі націскі увогуле, зрабілі ўсё магчымае, каб партнёрызмаглі здейсніць задуманае і атрымаць ад гэтага задавальненне.

За два тыдні да Дня роднай мовы мы разаслалі партнёрам прапанову паўдзельнічаць у рэалiзацыi нашай ідэі. Адмаўляліся нямногія: большасць з запалам пагадзілася прылучыцца да беларускай мовы. У выніку ў стварэнні роліка паўдзельнічалі партнёры з 32 краін: кожнаму дастаўся свой радок з верша.

Як распавёў Аляксандр Куўшынаў, «амаль ні ў каго не атрымалася запісаць з аднаго дубля, але ў выніку выйшла зусім нядрэнна. Партнеры з Афрыкі распавядалі, што відэакамеру прыйшлося везці ледзь не з суседняй вёскі.

Некаторыя партнёры творча падыйшлі да задання. Хтосьці чытаў фразу ўсім офісам і даслаў нам шмат варыянтаў на выбар, як гэта зрабілі партнеры з Мексікі і Ірака. Хтосьці здымаўся на фоне славутасцяў, хтосьці на фоне самалёта, які ўзлятаў. А адзін з партнёраў ‒ Імра Хан з Пакістана нават праспяваў свой радок, натхніўшыся песеннай версіяй верша ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча.

Усім пераклалі змест радкоў, каб парнеры разумелі, пра што ідзе гаворка. А апошнім, хто даслаў відэа, быў партнёр з Расіі. Для яго мы выбралі самы спецыфічны радок, каб больш не лічылі, што беларуская і руская аднолькавыя мовы».

Хочацца адзначыць, што нават некалькі слоў на чужой мове некаторым партнёрам даліся няпроста - часам мы не разумелі ні слова з сказанага Але энтузіязм і харызма перакрывалі любыя памылкі ў вымаўленні.

«Я размаўляю на трох мовах, але не ведаю ні адной славянскай, ‒ падзяліўся ўражаннем адзін з партнёраў, мне было вельмі цікава, і я рады паўдзельнічаць у такім міжнародным праекце. Мой радок я вывучыў на памяць, але ўсё роўна вельмі хваляваўся».

Усе ўдзельнікі відэароліка вельмі стараліся, за што ім вялікі дзякуй. Гэтым ролікам мы хацелі распавесці беларусам, што нашы дзеці ніколі не пачнуць размаўляць на мове, пакуль бацькі не пададуць ім прыклад.

І калі замежнікі, зусім чужыя нашай культуры людзі, не пасаромеліся і сказалі некалькі слоў на беларускай, чаму баімся мы? Варта ўсё ж паспрабаваць. Хаця б у гэты Міжнародны дзень роднай мовы давайце паабяцаем сабе размаўляць па-беларуску.

Gurtam ‒ распрацоўнік праграмных рашэнняў на базе навігацыйных сістэм GPS і ГЛАНАСС для ажыццяўлення спутникавага маніторынгу транспарту. Кампанія заснавана ў 2002 годзе. Галаўны офіс знаходзіцца ў Менску (Беларусь), прадстаўніцтва адкрыты ў Маскве (Расія), Каўнасе (Літва) і Бостане (ЗША). Рашэння Gurtam кругласутачна вядуць маніторынг каля 700.000 аб’ектаў па ўсім свеце. Геаграфія выкарыстання прадуктаў кампаніі налічвае больш за 90 краін.


← вярнуцца ў навіны