Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зміцер Вайцюшкевіч з WZ-orkiestra даюць клубны канцэрт у Мінску

2015.01.28 0

Гурт Змітра Вайцюшкевіча сыграе найлепшыя песні за 15 год у межах праекта “Жывы Тузін”. Эксклюзыўны канцэрт адбудзецца 6 лютага ў клубе “Піраты”.

Клубныя канцэрты для Вайцюшкевіча – рэдкасць. Звычайна спявак выступае ў сядзячых залях. 6 лютага ён запрашае сваіх прыхільнікаў у клуб “Піраты”, дзе сыграе праграму з найлепшых песень. Будзе што паслухаць, і будзе пад што патанчыць. “Сапраўды, чамусці рэдка граем у клубах, хаця можам даць драйву напоўніцу”, – кажа Зміцер. Яго WZ-orkiestra выйдзе на сцэну поўным складам – баяніст-віртуоз Аляксандр Шувалаў, піяніст і кіраўнік джаз-ансамблю “Дыліжанс” Андрэй Лабчэўскі, выдатны гітарыст Алег Івановіч, вядучы джазавы бас-гітарыст Вячаслаў Сяргеенка, бубнач з аркестра Купалаўскага тэатру Андрэй Сапоненка разам з Змітром сыграюць творы з праектаў “Народны альбом”, “Я нарадзіўся тут”, “Сьвяты вечар”, “Цацачная крама”, “Паравіны году”, “Апошні золак” ды іншых – усё найлепшае з сваёй багатай творчай спадчыны за 15 год. Будуць песні на Караткевіча, Ваячака, Бураўкіна, Барадуліна, Някляева, Вольскага…

“Будзем граць каля дзвюх гадзінаў. Пэўная частка песень ужо намечана, а частку будзем адбудоўваць па хадзе канцэрту. Спадзяюся, усе застануцца задаволенымі”, – заўважае выканаўца.

Канцэрт адбудзецца ў клубе «Піраты» 6 лютага ў 19.00 у межах праекта «Жывы Тузін», што ладзяць партал Tuzin.fm і грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!». Квіткі каштуюць 165 000 (танцпляц), 215 000 (столік). Іх колькасць абмежаваная, так што варта паклапаціцца загадзя.

Квіткі можна набыць ан-лайн і ў касах Kvitki.by па ўсёй краіне.

Тэлефон для даведак – +37529 6872093.

 


← вярнуцца ў навіны