Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прэзентацыя новай кнігі Алега Трусава "Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі"

2015.02.21 0

Кніга прысвечана гісторыі беларускай архітэктуры ў яе розных праявах. Упершыню гаворка ідзе пра архітэктуру на тэрыторыі Беларусі ад эпохі палеаліта да канца савецкай эпохі. Акрамя культавага і абарончага дойлідства, аўтар разглядае жыллё вяскоўцаў і гараджанаў у розныя эпохі, будаўніцтва прадпрыемстваў, дарог, мастоў, каналаў.

Кніга напісана папулярна, мае шмат ілюстрацый. Яна будзе карыснай выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам і вучням, краязнаўцам і вандроўнікам, усім тым, хто любіць Беларусь.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў сядзібе ТБМ (г. Менск, Румянцава, 13, Мінск) 26 лютага (чацвер). Пачатак у 18.30. Уваход вольны.


← вярнуцца ў навіны