Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Кіраўнік краіны: культура, мова, гісторыя, каштоўнасці робяць беларуса беларусам

2015.01.21 0

 Выява з сайта photobucket.com.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў эпоху глабалізацыі нацыянальныя культуры не губляюць актуальнасці. Такое меркаванне ён выказаў 20 студзеня 2015 г. на 42-м з’ездзе грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

"Ёсць папулярнае меркаванне: у сучасным свеце няма месца нацыянальным культурам, а ім на змену прыходзіць адна – глабальная. Думаю, што гэта не так. У кожнага народа ёсць уласная сістэма каардынатаў, вектар развіцця, зададзены яго гістарычным досведам і нацыянальнай культурай. Праз іх прызму мы ўспрымаем свет. Ці далучаемся мы да эканамічных альянсаў, ці пераймаем тэхналогіі, ці далучаемся да сусветнай культуры, мы ўсё адно ўсё прапускаем праз сябе. І гэта дазваляе нам перажыць, “пераварыць”, калі жадаеце, глабалізацыю, узяць ад яе толькі тое, што нас умацоўвае”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

“Культура – вось што робіць беларуса беларусам, а не проста “тутэйшым”, у якой бы кропцы зямнога шара ён ні знаходзіўся. Не толькі наша найбагацейшая спадчына: літаратура, музыка, архітэктура – але і мова, якую мы павінны ведаць, гісторыя, якую мы павінны памятаць, і каштоўнасці, якія мы павінны паважаць”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго меркавання, інтэграцыйныя працэсы, сустрэчы з людзьмі іншых традыцый, іншага сацыяльнага досведу падахвочваюць углядацца больш пільна ў саміх сябе. Ён у сувязі з гэтым успомніў чэмпіянат свету па хакеі, які ў траўні мінулага года ўпершыню прайшоў у Беларусі. “Мы паўсталі перад гасцямі як самабытнейшы еўрапейскі народ. Нашы адкрытасць і прыязнасць, спакой і гасціннасць прымусілі не толькі дзівіцца прыезджых, але і ў нас саміх выклікалі гонар і самапавагу. І ў гэтым вялікая заслуга вас – моладзі, тых дзяўчат і хлопцаў, якія запісаліся ў валанцёры і зрабілі ўсё, каб госці пазналі Беларусь і яе жыхароў з найлепшага боку", – сказаў кіраўнік дзяржавы, падзякаваўшы за гэта моладзі.

 

Наш пераклад навіны news.tut.by.


← вярнуцца ў навіны