Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Наша ніва: Вёска ў Камянецкім раёне займела мегакрутую гістарычную карту

На сайце Нашай нівы распавялі пра новую гістарычную карту вёскі Зянькі ў Камянецкім раёне Берасцейшчыны, якую можна разглядваць гадзінамі. Фактычна ў вёсцы з’явіўся стэнд, на якім адлюстраваныя тры карты ў адной. Мастак Ілля Шамілаў.

"...Гэта мапа тры ў адным. Верхняя паказвае, якія хаты згарэлі ў ліпені 1944 года і як яны называліся. Ніжняя дэманструе адбудову і цяперашні выгляд Зянькоў, а на ніжняй мы размясцілі ўсю тапанімію, якую ўдалося сабраць: каля 50 назваў", — расказала "Нашай Ніве" журналістка Іна Хоміч, дзякуючы намаганням і апантанасці якой і быў рэалізаваны праект.

2019.08.20 0

Віктар Марціновіч на budzma.by з крыкам душы пра не/прыналежнасць гістарычных асоб да пэўнай нацыі і культуры

На budzma.by з'явіўся матэрыял Віктара Марціновіча, у якім вядомы беларускі пісьменнік і журналіст прайшоўся па розных вядомых гістарычных асобах і не прылічыў іх да тых нацый, да якіх гэтыя нацыі (і ўвесь свет) гэтых асоб прылічваюць.

Прычынай гэтага матэрыяла, відаць, з'яўляецца тое, што нядаўна член-карэспандэнт Акадэміі навук Аляксандр Каваленя выказаўся з тым, што Касцюшка не з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі.

2019.08.20 0

Запрашаем на Сакратарыят

У сераду, 21 жніўня, у 17:50 запрашаем сяброў Сакратарыята на паседжанне.

Парадак дня:
1. Правядзенне юбілейных мерапрыемстваў.
2. Інфармацыя па бягучых справах.
3. Рознае.

 

2019.08.20 0

Алена Анісім будзе вылучацца ў прэзідэнты як кандыдатка ад патрыятычных сілаў

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім у інтэрв'ю Радыё Свабода расказвае пра свае паразы і перамогі ў парламенце, тлумачыць, за што перад ёй выбачаўся Аляксандар Лукашэнка, і заяўляе пра намер вылучацца на прэзідэнцкіх выбарах.

2019.08.20 0

Бацькоўскі сход у Гомелі да пачатку навучальнага года

Гомельская філія "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" праводзіць апошні бацькоўскі сход перад пачаткам навучальнага года i запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу.

На сходзе абмяркуюць эфектыўнасць розных рэкламных захадаў, у тым ліку прэзентуюць работу бігборд – першы ў Беларусі выпадак сацыяльнай рэкламы адукацыі па-беларуску.

Удзельнікі сустрэчы даведаюцца ці ёсць тыя, хто хоча навучацца па-беларуску, ці былі яны раней і адкуль ім з'явіцца ў Гомелі.

Госць сустрэчы журналістка Алена Германовіч, маці дваіх дзяцей. На сходзе падымуць пытанне што значыць быць беларускамоўным у Беларусі, як выхоўваць дзяцей ва ўмовах адсутнасці створаных умоваў навучацца па-беларуску. 
 
Сустрэча адбудзецца: 
КАЛI: 24 жніўня 
ДЗЕ: у памяшканні Цэнтра Беларускай мовы – Гомель, вул. Працоўная (Трудовая), 7а, 2 паверх, кабінет 14. 
ПАЧАТАК: 17:00 

2019.08.20 0

Працягваецца летняя "Гістарычная школа" з Алегам Трусавым (абноўлена)

У сераду, 28 жніўня, і ў пятніцу, 30 жніўня, з 18:20 запрашаем на новыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук і грамадскім дзеячом. Тэма сустрэчы ў сераду "Старажытны Мсціслаў у часы ВКЛ", тэма пятнічнай сустрэчы "Помнікі архітэктуры старажытнага Слоніма".

Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец.

Таксама будуць ладзіцца прагляды гістарычных фільмаў і іх абмеркаванне.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 28 і 30 жніўня ў 18:20. Уваход вольны.

 

2019.08.19 0

Вялікі электрычны канцэрт Лявона Вольскага

Увосень,26 кастрычніка, у клубе Prime Hall адбудзецца ўнікальны канцэрт Лявона Вольскага. Толькі падчас яго на адной сцэне загучаць хіты гуртоў Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI.

Гэтыя праекты трапілі ў свой час і нарадзілі хіты, якія спяваюцца дзесяцігоддзямі. Першы гурт музыкі – Мроя – выйшаў на вялікую сцэну 35 гадоў таму, падчас фестывалю ў Траецкім прадмесці, і на доўгія гады заняў месца лідара айчыннай рок-сцэны.

Калі: 26-га кастрычніка, 18.00

Дзе: клуб Prime Hall (Пераможцаў, 65)

 Квіткі: 30-65 руб у касах і на сайце аператара Kvitki.by, на сайце і ў касе Prime Hall.

Інфалінія: +375 33 661 14 32

2019.08.16 0

Эксперымент Зміцера Вайноўскага "Інклюзія большасці" ўжо сёння!

Сёння, 16 жніўня, у 19:00 у Галерэі "Ў" (вул. Кастрычніцкая, 19) адбудзецца прэзентацыя эксперымента Зміцера Вайноўскага "Інклюзія большасці". Уваход вольны.

Механізм: мастак запоўніў на 80-90% некалькі кафэ на вул. Кастрычніцкая прадстаўнікамі розных груп «меншасці» і паназіраў за паводніцкімі рэакцыямі прадстаўнікоў «большасці», якія раптам апынуліся ў меншасці.

У эксперымент уцягнутымі сталі не толькі наведвальнікі, але і абслугоўваючы персанал, часцяком не знаёмы глыбока з правіламі паводзін пры узаемадзеянні з людзьмі з іншымі фізічнымі магчымасцямі.

Вынік: відэа, якія зняў мастак схаванымі ў публічных прасторах камерамі.

2019.08.16 0

Аршанцы збіраюць подпісы, каб вярнуць беларускую мову ў грамадскі транспарт

На сайце petitions.by з'явілася петыцыя, аўтары якой заклікаюць вярнуць беларускую мову ў грамадскі транспарт Воршы. Пакуль падпісалася 225 чалавек, петыцыя будзе накіраваная ў Аршанскі райвыканкам праз 4 дні.

2019.08.16 0

Выстава аднаго дня "Адносная вільготнасць" у гэтую нядзелю

У нядзелю, 18 жніўня, з 12.00 да 21.00 у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (вул. Кастрычніцкая 19) адбудзецца аднадзённая выстава "Адносная вільготнасць", якая стала вынікам штогадовага пленэру праекта EVAa project, які праводзіцца ГА "Экадом" сумесна з галерэяй сучаснага мастацтва "Ў" і кааліцыяй "Чыстая Балтыка" ва  ўнікальным месцы – на хутары возера Балдук.

2019.08.16 0