Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Шэрагі сяброў ТБМ пастаянна папаўняюцца маладымі сіламі. Але так сталася, што да нядаўняга часу маладыя гуртаваліся толькі па фармальным прынцыпе, суполкі ствараліся па месцы вучобы: у школах, каледжах, універсітэтах. У залежнасці ад таго, хто узначальваў такія структуры, залежала і актыўнасць працы сяброў. Часцей за ўсё гаворка вялася пра падпіску на «Наша слова», выплату складак, збор ахвяраванняў і асобныя мерапрыемствы. Таму час ад часу на паседжаннях Рады ТБМ уздымалася пытанне аб маладзёвым прадстаўніцтве ў кіруючых органах, увогуле пра моладзь як перспектыву арганізацыі. Першым важкім і заўважным крокам стала праца з маладымі людзьмі сталіцы, у выніку якой быў падрыхтаваны спачатку проста размоўнік з беларускімі выразамі, а затым у межах праекта «Дыялог» - «Беларуска-англійскі і англа-беларускі размоўнік» у адной кнізе. На сённяшні дзень падрыхтаваны і перададзены ў амбасаду Швецыі «Шведска-беларускі размоўнік», чакае завяршэння «Нямецка-беларускі». Але моладзь цікавіцца і іншымі пытаннямі, не толькі падрыхтоўкай дапаможнікаў для вывучэння і ўдасканальвання ведаў па беларускай мове. А для гэтага трэба збірацца і абмяркоўваць, чым займацца і куды прыкласці аладыя намаганні.
20 снежня 2009 года адбыўся з`езд моладзевых актывістаў ТБМ з рэгіёнаў Беларусі. На першай сустрэчы абмяркоўваліся такія актуальныя праблемы як пашырэнне беларускай мовы ў студэнцкім асяродку, выкарыстанне сучасных тэхналогій, камунікацыя з зацікаўленай аўдыторыяй праз сацыяльныя сеткі.
Пад час абмеркаваньняў было вырашана стварыць моладзевую камісію пры ТБМ, якая б займалася вырашэннем гэтых пытанняў. Першым каардынатарам “Моладзі” быў абраны грамадскі актывіст з Ліды Кірыла Сыцько.
У 2010 годзе каардынатарам камісіі абіраецца малады літаратар Алесь Вярцейка. Пад яго кіраўніцтвам на сядзібе ТБМ адбываецца цэлы шэраг культурніцка-адукацыйных сустрэчаў з беларускімі літаратарамі і мовазнаўцамі. Усе зацікаўленыя асобы атрымоўваюць мажлівасць пазнаёміцца з жыццём і творчасцю прагрэсіўных беларускіх пісьменнікаў. Гэтаксама кожны наведвальнік імпрэзаў можа запоўніць свае прагалы ў веданні беларускай мовы, задаць хвалюючыя пытанне лектарам, атрымаць прафесійную кансультацыю. У супрацы з сакратарыятам ТБМ распачынаецца серыя беларуска-замежных размоўнікаў. На факультэтах сталічных ВНУ адкрываюцца афіцыйныя суполкі ТБМ.
Сваёй місіяй МТБМ бачыць папулізацыю беларускай мовы і культуры сярод моладзевага асяродку ў Беларусі і па-за яе межамі. Для дасягненне яе плануецца і надалей праводзіць такія падыходы ў працы са студэнцкім асяродкам як арганізацыя лекцый па мовазнаўству, літаратурных імпрэзаў, культурніцкіх летнікаў і навуковых канферэнцый. Сродкамі рэалізацыі зададзеных мэты і задачаў з’яўляюцца ўжыванне сучасных тэхналогій і вырашэнне актуальных праблемаў у культурніцка-адукацыйным кірунку.
Калі ты малады, актыўны і падзяляеш нашыя перакананні, то можаш далучыцца наступнымі шляхамі:
97 кБт