Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
У пятніцу 29 снежня ў Менску ў офісе ТБМ (Румянцава, 13) з 17.00 да 18.30 Павел Севярынец правядзе аўтограф-сесію ў падтрымку Таварыства беларускай мовы.
Частка грошай ад продажу кнігаў будзе ахвяраваная на падтрымку ТБМ. Зараз Таварыства мае асаблівую патрэбу ў грамадскай салідарнасці!
Можна будзе прынесці на подпіс альбо набыць кнігі:
- "Беларусалім. Золак" (у цвёрдай ці мяккай вокладцы)
- "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917-2017"
- "Сто асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі"
- "Беларуская хрысціянская азбука"
- "Люблю Беларусь"
2017.12.29 0
Курсы для школьнікаў. Лявон Баршчэўскі. 16.00-19:30.
2017.07.25 0
Школа асобаснага росту (ШАР) 19:00-21:00
2017.07.14 0
З 17:30 да 19:00 сустрэча аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта.
2017.06.15 0
У пятніцу 24 сакавіка а 15:30 у Менскім офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) адбудзецца адкрыццё выставы Алеся Цыркунова, прысвечанай 99-м угодкам абвяшчэння БНР. Адкрываць выставу будзе намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім.
Уваход вольны.
2017.03.24 0
Таварыства беларускай мовы і ініцыятыва “Дзея” распачынаюць кампанію па перакладзе заканадаўства на беларускую мову. У мэтах кампаніі — не толькі перакласці асноўныя законы, але і дамагчыся, каб іх зацвердзілі на афіцыйным узроўні. Першы “перакладатон” адбудзецца ў суботу 4 сакавіка на сядзібе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13). Пачатак а 12:00
2017.03.04 0
У суботу 25 лютага а 16.00 у офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (вул. Румянцава, 13) адбудзецца прэзентацыя часопіса “Буся” з калыханкамі і “Чытанкі для маленькіх 2” з лялечным спектаклем “Як курачка пеўніка ратавала”.
Для бацькоў і дзетак (ад 5 гадоў).
2017.02.25 0
З 17:00 сустрэча аргкамітэта па святкаванні 100 угодкаў БНР.
2017.01.31 0
20 верасня (аўторак) на сядзібе ТБМ адбудуцца заняткі ў гістарычнай школе "Гісторыя ў падзеях і малюнках" з Алегам Трусавым. Пачатак 18:30. Уваход вольны.
2016.06.20 0
У офісе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13) 15 красавіка 2016 а 18 гадзіне адбудзецца вечар памяці, прысвечаны гадавіне зыходу з жыцця пісьменніка, журналіста, мовазнаўцы, рэдактара і вядучага тэлевізійнай праграмы “Роднае слова” (1979-2000), даследчыка беларускай культуры сп. Уладзіміра Содаля.
2016.04.15 0