Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Падзеі

З 11:00 Рада ТБМ

З 9:30–11:00 – рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей.

11:00–14:00 – праца Рады.

2019.11.03 1

З 18:20 "Гістарычная школа" з Алегам Трусавым

У чацвер, 10 кастрычніка, з 18:20 адбудзецца сустрэча з археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук Алегам Трусавым. Тэма сустрэчы "Старажытны Слуцк".

У межах "Гістарычнай школы" штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў, Зэльву, Слуцк і мястэчка Івянец. Вось спасылкі на мінулыя сустрэчы пра Мсціслаў, Слонім, Зэльву.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) у чацвер, 10 кастрычніка, з 18:20. Уваход вольны.

 

2019.10.10 2

З 18:00 літаратурная сустрэча з Станіславам Суднікам і прэзентацыя яго кніг

У межах святкавання 30-годдзя Таварыства беларускай мовы ў аўторак, 24 верасня, з 18:00 запрашаем на літаратурную сустрэчу з актыўным грамадскім дзеячом Ліды і сябрам ТБМ, пісьменнікам, рэдактарам газеты ТБМ "Наша слова" Станіславам Суднікам.

На сустрэчы, акрамя іншага, гаворка пойдзе і пра апошняе выданне сп. Станіслава, дзе ён з'яўляецца перакладчыкам, "Міхал Шымялевіч. Збор твораў". Кніга гэтая - збор твораў лепшага знаўцы гісторыі Лідчыны, сябра Таварыства беларускай школы ў 1920-х гг, Міхала Шымялевіча (1879-1969). Яго працы маюць надзвычайную каштоўнасць і з'яўляюцца падмуркам сучаснага лідскага краязнаўства. Тэксты з 1906 па 1939 г. друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, для публікацыі ў гэтай кнізе яны пракаментаваны і перакладзены на беларускую мову.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны (без папярэдняй рэгістрацыі).

 

 

2019.09.24 0

З 18:45 сустрэча з Віктарам Шніпам

У сераду, 21 лістапада, у 18,45 запрашаем на сустрэчу з паэтам, празаікам і перакладчыкам Віктарам Шніпам.

Сустрэча адбудзецца ў офісе ТБМ: г. Мінск, вул. Румянцава, 13.

Спадар Віктар будзе чытаць свае вершы, распавядаць пра сваю дзейнасць і адказваць на пытанні, а таксама ён падрыхтаваў падарункі для самых актыўных удзельнікаў. 

2018.11.21 0

З 14:00 прэзентацыя "Гісторыі Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці"

Запрашаем у сераду, 7 лістапада, у 14:00 у офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13) на прэзентацыю кнігі "Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці", аўтары Лявон Баршчэўскі (кандыдат філалагічных навук, перакладчык, грамадскі дзеяч і палітык), Алег Трусаў (археолаг, гісторык беларускай архітэктуры, кандыдат гістарычных навук), Аляксей Хадыка (журналіст, кандыдат мастацтвазнаўца), рэцэнзенты Павел Церашковіч (кандыдат гістарычных навук) і Аляксандр Краўцэвіч (доктар гістарычных навук, прафесар).

2018.11.07 0