Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Штосераду з 18:45 да 20.00 праходзіць клуб "Прамова" з Алесем Давідовічам. У сераду, 11 снежня, у 18:45 запрашаем на сустрэчу з паэткай і этнакультуралагіняй Антанінай Хатэнкай і яе сябрамі.
“У прыцемку Крывых вечароў сняць Святло перадкалядныя зоркі.
Сніць Узыход перадкалядны звон.
Сніць Волю перадкалядная ціша.
У веры і даверы Крывых вечароў спаткаемся перад Калядамі!
Перамяненню насустрач!”, - запрашае Антаніна Хатэнка.
Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) у сераду, 11 снежня, у 18:45. Уваход вольны.
2019.12.11 5
У межах "Гістарычнай школы" адбудзецца сустрэча з Алегам Трусавым. Сустрэча будзе прысвечана невялікаму гораду Гарадзеншчыны Шчучыну (28 лістапада, чацвер).
Лектарам з'яўляецца археолаг, гісторык беларускай архітэктуры, кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў. Сустрэча будзе пачынацца з 18:20 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны (без папярэдняй рэгістрацыі).
Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) у чацвер 28 лістапада з 18:20.
2019.11.28 2
З 9:30–11:00 – рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей.
11:00–14:00 – праца Рады.
2019.11.03 1
Сакратарыят з 17:50.
2019.10.02 2
У межах святкавання 30-годдзя Таварыства беларускай мовы ў аўторак, 24 верасня, з 18:00 запрашаем на літаратурную сустрэчу з актыўным грамадскім дзеячом Ліды і сябрам ТБМ, пісьменнікам, рэдактарам газеты ТБМ "Наша слова" Станіславам Суднікам.
На сустрэчы, акрамя іншага, гаворка пойдзе і пра апошняе выданне сп. Станіслава, дзе ён з'яўляецца перакладчыкам, "Міхал Шымялевіч. Збор твораў". Кніга гэтая - збор твораў лепшага знаўцы гісторыі Лідчыны, сябра Таварыства беларускай школы ў 1920-х гг, Міхала Шымялевіча (1879-1969). Яго працы маюць надзвычайную каштоўнасць і з'яўляюцца падмуркам сучаснага лідскага краязнаўства. Тэксты з 1906 па 1939 г. друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, для публікацыі ў гэтай кнізе яны пракаментаваны і перакладзены на беларускую мову.
2019.09.24 0
З 19:00 да 21:00 курсы ўкраінскай мовы.
2019.03.22 1
Спевы фальклорнага гурта "Čarot". Юлія Бажок. З 19:30 да 21:00.
2019.02.25 0
У сераду, 21 лістапада, у 18,45 запрашаем на сустрэчу з паэтам, празаікам і перакладчыкам Віктарам Шніпам.
Сустрэча адбудзецца ў офісе ТБМ: г. Мінск, вул. Румянцава, 13.
Спадар Віктар будзе чытаць свае вершы, распавядаць пра сваю дзейнасць і адказваць на пытанні, а таксама ён падрыхтаваў падарункі для самых актыўных удзельнікаў.
2018.11.21 0
Запрашаем у сераду, 7 лістапада, у 14:00 у офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13) на прэзентацыю кнігі "Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці", аўтары Лявон Баршчэўскі (кандыдат філалагічных навук, перакладчык, грамадскі дзеяч і палітык), Алег Трусаў (археолаг, гісторык беларускай архітэктуры, кандыдат гістарычных навук), Аляксей Хадыка (журналіст, кандыдат мастацтвазнаўца), рэцэнзенты Павел Церашковіч (кандыдат гістарычных навук) і Аляксандр Краўцэвіч (доктар гістарычных навук, прафесар).
2018.11.07 0
Кінапрагляд з Юліяй Бажок стужкі "Персанаж". Пачатак а 19:00.
2018.10.20 0