Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Падзеі

З 18:20 "Гістарычная школа" з Алегам Трусавым

У сераду, 28 жніўня, з 18:20 запрашаем на новыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук і грамадскім дзеячом. Тэма сустрэчы ў сераду "Старажытны Мсціслаў у часы ВКЛ".

Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец.

Таксама будуць ладзіцца прагляды гістарычных фільмаў і іх абмеркаванне.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 28 жніўня ў 18:20. Уваход вольны.

 

2019.08.28 2

З 18:00 літаратурная сустрэча з Ганнай Севярынец і прэзентацыя яе кніг

У межах святкавання 30-годдзя Таварыства беларускай мовы ў сераду, 24 ліпеня, у 18:00 запрашаем на літаратурную сустрэчу з вядомай пісьменніцай, педагогам Ганнай Севярынец.

Падчас сустрэчы таксама адбудзецца прэзентацыя дзвюх яе кніг: "Вакол Пятра Глебкі" і "Гасцініца "Бельгія". Ахвотныя змогуць набыць асобнік з аўтарскім подпісам і распытаць пісьменніцу пра творчы працэс. 

Чакаем у сераду, 24 ліпеня, у 18:00 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

 

 

2019.07.24 0

З 11:00 Рада ТБМ

З 9:30-11:00 – рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей.

11:00 – 14:00 – праца Рады.

2019.01.27 1

З 18:45 сустрэча з Віктарам Шніпам

У сераду, 21 лістапада, у 18,45 запрашаем на сустрэчу з паэтам, празаікам і перакладчыкам Віктарам Шніпам.

Сустрэча адбудзецца ў офісе ТБМ: г. Мінск, вул. Румянцава, 13.

Спадар Віктар будзе чытаць свае вершы, распавядаць пра сваю дзейнасць і адказваць на пытанні, а таксама ён падрыхтаваў падарункі для самых актыўных удзельнікаў. 

2018.11.21 0

З 14:00 прэзентацыя "Гісторыі Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці"

Запрашаем у сераду, 7 лістапада, у 14:00 у офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13) на прэзентацыю кнігі "Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці", аўтары Лявон Баршчэўскі (кандыдат філалагічных навук, перакладчык, грамадскі дзеяч і палітык), Алег Трусаў (археолаг, гісторык беларускай архітэктуры, кандыдат гістарычных навук), Аляксей Хадыка (журналіст, кандыдат мастацтвазнаўца), рэцэнзенты Павел Церашковіч (кандыдат гістарычных навук) і Аляксандр Краўцэвіч (доктар гістарычных навук, прафесар).

2018.11.07 0