Утворана разам з утварэннем ТБМ у Беларусі ў 1989 г. Зарэгістравана на адрасе: г. Мінск, вул.Румянцава, 13, (у офісе Рэспубліканскай Рады ТБМ) 17.07.2000 г.
Падрабязна
Утворана разам з утварэннем ТБМ у Беларусі ў 1989 г. Зарэгістравана на адрасе: г. Мінск, вул.Румянцава, 13, (у офісе Рэспубліканскай Рады ТБМ) 17.07.2000 г.
Рада развіла актыўную асветніцкую і культурную дзейнасць найперш сярод моладзі нашага раёна
- сустрэчы-вечарыны з вучнямі і настаўнікамі, бацькамі ў школах нашага раёна;
- сустрэчы-вечарыны з навучэнцамі ПТВ і працоўнай моладдзю;
- наведванне сябрамі Рады дзіцячых садкоў.
Формы правядзення сустрэч:
- Вызначэнне тэмы, напрыклад “Песенная культура ліцвінаў-беларусаў ад старажытных да нашых часоў”, ці “Гістарычныя наступствы для Літвы-Беларусі Грунвальдскай бітвы”, “Значэнне Аршанскай бітвы з маскоўскімі ордамі”, “Постаць Скарыны ў гісторыі развіцця асьветы ў ВКЛ” і інш.;
- Уганараванне знакамітых людзей сярэднявечча і сучаснікаў-паэтаў, пісьменнікаў, гісторыкаў, музыкаў і г.д.;
- Правядзенне сходаў з грамадскасцю раёна да розных сучасных падзей, святаў, нацыянальна значных дзён;
- Уганараванне юбіляраў Рады.
На ўсе мерапрыемствы, сустрэчы запрашаліся навукоўцы, гісторыкі (А.Грыцкевіч, М.Ермаловіч і інш.), пісьменнікі, паэты (У.Арлоў, Г.Бураўкін, М.Скобла і інш.), мастакі (М.Купава, А.Марачкін і інш.), музыкі, барды (А.Галіч, ансамбль “Свята”, Э.Акулін, П.Русаў, Т.Матафонава, Т.Беланогая і інш.).
Такіх імпрэзаў, сустрэч, сходаў і вечарын за час існавання Рады праведзена дзясяткі.
Планы на 2012 год
Правядзенне мерапрыемстваў:
- Адзначыць Калядныя святы з калядаваннем сярод насельніцтва;
- Адзначыць юбілейныя даты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка і інш., а таксама юбілейныя даты сяброў Рады з запрашэннем вядомых людзей;
- Працяг асветніцка-культурнай працы.