Гродзенскае абласное Таварыства беларускай мовы было створана ў 1991 годзе на паседжанні актывістаў-беларусістаў факультэта беларускай філалогіі і культуры, упершыню створанага ў Беларусі пры непасрэдным хадайніцтве і значных высілках членаў Рады.У склад яе ўваходзілі Сцяцко Павел Уладзіміравіч( абраны на гэтым паседжанні старшынём Рады), прафесар,загадчык кафедры беларускай культуры; Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры; прафесар Габрусевіч Сяргей Аляксандравіч, дацэнт Лецка Ксенафонт Іванавіч, дацэнт Мельнікаў М.М.
Рада ТБМ сваёй найпершай задачай лічыла дамагчыся ад адміністрацыі Гродзенскага ўніверсітэта (рэктар Бадакоў А.В.) пераводу на беларускую мову чытаных тут навучальных курсаў. Супраціў “савецкай” адміністрацыі ўніверсітэта гэтаму ўдалося ліквідаваць толькі з дапамогай самай высокай кіроўнай інстанцыі Рэспублікі Беларусь-Вярхоўнага Савета, непасрэдна Прэзідыума і яго кіраўніка Станіслава Шушкевіча.
Пасля трохразовага наведання кабінета С.С.Шушкевіча членамі рады ТБМ рэктар А.В.Бабакоў быў вызвалены ад пасады. Узначаліў ГрДУ імя Янкі Купалы прафесар Ківач Леанід Мікалаевіч. Беларусізацыя ва ўніверсітэце пайшла шпаркімі крокамі. Быў выдадзены навучальны дапаможнік П.У.Сцяцко “Пачатковы курс мовазнаўства”(1993).
Па-беларуску сталі чытацца не толькі гуманітарныя, але і прыродазнаўчыя курсы. Былі створаны першасныя суполкі ТБМ на факультэтах універсітэта. З прамовамі на ўніверсітэцкіх радах ГрДУ часта выступаў старшыня абласной Рады ТБМ П.У.Сцяцко.
Члены Рады ТБМ выступалі на абласным тэлебачанні (кіраваў ім Валеры Задаля ), радыё, друкавалі свае публіцыстычныя і навуковыя артыкулы на старонках абласной газеты “Гродзенская праўда” і Зэльвенскай раённай газеты “Праца”.
Напрыклад, быў апублікаваны артыкул П.У.Сцяцко “Беларукая мова і яе месца ў моўнай супольнасці свету”. У 1998 і 1999 гадах выйшлі з друку навучальныя дапаможнікі для ВНУ Беларусі “Праблемы нормы, культуры мовы”, “Праблемы лексічнага нармавання беларускай мовы”(аўтар П.У.Сцяцко).
З артыкуламі гэтага кірунку выступалі члены ТБМ (Сцяцко, Пяткевіч, Габрусевіч) на старонках рэспубліканскіх выданняў “Настаўніцкая газета”,”Звязда”, “Беларуская мова і літаратура”,”Роднае слова”,”Народная асвета”,”Полымя”, “Маладосць” і інш.
У Гродне сталі выходзіць выданні:”Гарадзенскія запісы”(старонкі гісторыі і культуры) (1993,1996,1997) (адказны рэдактар П.У.Сцяцко,члены рэдкалегіі А.М.Пяткевіч, І.В.Жук і інш.),часопіс”Нясвіж”(адказны рэдактар С.А.Габрусевіч).
У “Народнай газеце” былі апублікаваны тэксты пастановы Гродзенскай абласной і гарадской Рады ТБМ па пытаннях духоўнага адраджэння беларусаў(1991-1992).
Праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя духоўнаму адраджэнню Беларусі (дзіцячыя ранішнікі, сустрэчы з навукоўцамі, пісьменнікамі(М.Ткачовым, В. Быкавым, Н.Гілевічам, А.Карпюком).
12 лютага 1994г. на філфаку ГрДУ адбылося паседжанне Гарадзенскай абласной рады ТБМ.
14 лютага 1996г. на паседжанні рады ТБМ у рамках гарадской арганізацыі створана ГА Таварыства беларускай вышэйшай школы. Старшынём абраны А. Астроўскі.
Сцяцко Павел Уладзіміравіч