Лідская гарадская арганізацыя Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” - найбуйнейшая рэгіянальная арганізацыя ТБМ Беларусі. У арганізацыю ўваходзяць: арганізацыя ТБМ Лідскага каледжа (15 суполак), 6 тэрытарыяльных суполак і адна суполка на прадпрыемстве “Белтэксоптык”, а таксама адзіночныя сябры па горадзе.
Кантактная інфармацыя
Разліковы рахунак арганізацыі ў банку 3015203090019 у Белаграпрамбанку г. Ліды, код 152101441, УНП 500016944.
Юрыдычны адрас:
231293, Лідскі р-н, в. Даліна.
Паштовы адрас:
231282, Ліда-2, п/с 7.
Тэл. 8-029-7887728.
sudnik@list.ru
Падрабязна
Лідская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” заснавана ў 1989 годзе, апошняя перарэгістрацыя - 22 жніўня 2006 года.
Лідская гарадская арганізацыя Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” - найбуйнейшая рэгіянальная арганізацыя ТБМ Беларусі. У арганізацыю ўваходзяць: арганізацыя ТБМ Лідскага каледжа (15 суполак), 6 тэрытарыяльных суполак і адна суполка на прадпрыемстве “Белтэксоптык”, а таксама адзіночныя сябры па горадзе.
У арганізацыі па спіску 250 чалавек, з іх 200 чалавек студэнты Лідскага каледжа.
Уся асноўная грамадская дзейнасць у горадзе праводзіцца ад імя Лідскай гарадской арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.
Старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” Станіслаў Суднік уваходзіць у склад рэспубліканскай Рады ТБМ і Каардынацыйнай рады палітычных партый і грамадскіх арганізацый пры Лідскім райвыканкаме.
Арганізацыя дзейнічае ў адпаведнасці са Статутам ТБМ.
Асноўная дзейнасць арганізацыі – выдавецкая.
Арганізацыя з 1997 года выдае рэспубліканскую газету “Наша слова” (выдадзена больш за 700 нумароў), часопіс “Лідскі летапісец” (выдадзена больш за 50 нумароў), альманах “Ад лідскіх муроў” (7 выпускаў). Для выдавецкай дзейнасці пры арганізацыі створана і зарэгістравана Установа інфармацыі “Выдавецкі дом ТБМ”.
Арганізацыя выдавала зарэгістраваную газету “Тэлескоп”, выдавала або дапамагала ў выданні незарэгістраваных газет: “Народная трыбуна”, “Голас з Ліды”, “Голас Ліды”, “Лідар”, “Мастоўскі веснік”, “Мястэчка”, “Сяброўка”, “Бярозаўскія навіны”, студэнцкай газеты “Прадмова” і інш.
Арганізацыя выдала некалькі дзясяткаў беларускамоўных кніг самага рознага прызначэння, сярод іх адзіны ў свеце падручнік стэнаграфіі на беларускай мове, летапісы ТБМ да 15- і 20-годдзя арганізацыі, перакідныя календары на 2010 і 2011 гады (укладальнік прафесар А. Пяткевіч) і інш.
З ініцыятывы Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” ў Лідзе ўстаноўлены помнік Францішку Скарыну, памятны знак герою паўстання 1863 года ксяндзу Адаму Фалькоўскаму, крыжы ля магіл паўстанцаў 1863 года, крыж у Беліцы на месцы бітвы лідскай шляхты з маскоўскімі войскамі (знесены), адкрыты літаратурны музей у доміку Таўлая, на карце горада з’явіліся вуліцы Грунвальдская, імя І. Дамейкі, бульвар князя Гедыміна.
Старшынямі арганізацыі былі Міхась Мельнік, Лявон Анацка, Лілея Сазанавец. З 1999 года арганізацыяй кіруе Станіслаў Суднік.
Кантактная інфармацыя
Разліковы рахунак арганізацыі ў банку 3015203090019 у Белаграпрамбанку г. Ліды, код 152101441, УНП 500016944.
Юрыдычны адрас:
231293, Лідскі р-н, в. Даліна.
Паштовы адрас:
231282, Ліда-2, п/с 7.
Тэл. 8-029-7887728.
sudnik@list.ru